https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), якое пройдзе 9-10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя, з кожным годам набірае папулярнасць і пашырае геаграфію ўдзельнікаў


Аб гэтым заявіла намеснік прэм`ер-міністра, старшыня аргкамітэта свята "Купалле" Наталля Качанава.
Наталля Качанава 10 чэрвеня правяла выязное пасяджэнне аргкамітэта ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

"Гэта свята з кожным годам набірае папулярнасць, прырастае новымі гасцямі і сябрамі. Мы ўпэўнены, што ў гэтым годзе яно збярэ яшчэ больш удзельнікаў. Паколькі бягучы год асаблівы, ён аб`яўлены Годам культуры, усіх чакаюць новыя цікавыя праекты і мерапрыемствы", - адзначыла яна.

Для гасцей будзе арганізаваны экскурсійны маршрут "Александрыйская вандроўка" па асноўных творчых пляцоўках праекта. "Такім чынам, мы маем намер маштабна прэзентаваць беларускую культуру ў розных праявах: кніга, музыка, фальклор і інш., адлюстраваць усходнеславянскія сувязі", - сказала віцэ-прэм`ер.

Галоўнай культурнай падзеяй свята стане гала-канцэрт "Купальская казка" з удзелам зорак беларускай і замежнай эстрады. Плануюцца паказальныя коннаспартыўныя выступленні, дэманстрацыйныя палёты самалётаў ДТСААФ, работа дзіцячых атракцыёнаў, запальванне купальскіх вогнішчаў, святочны феерверк і лазернае шоу.

Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічай мясціне на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. У мінулым годзе Александрыя сабрала каля 70 тыс. гасцей. Чакаецца, што ў гэтым годзе прыгожае беларускае свята наведаюць амаль 100 тыс. чалавек.

10 чэрвеня 2016, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1033
 
Ключевые слова:
Купалле Александрыя Магілёўшчына Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме