Якія падзеі адбыліся 12 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 12 лютага
У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла прыбыў у Кракаў.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Венгрыяй.
Хто нарадзіўся 12 лютага
1872 год: Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пейзажыст.
1882 год: Леў Дашкевіч, беларускі фотамастак.
1942 год: Генадзь Буралкін, беларускі скульптар.
1981 год: Міраслаў Мамоніч, беларускі паэт і пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся аўтар тэорыі эвалюцыі Чарльз Дарвін і амерыканская актрыса Крысціна Рычы.
12 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор трох свяціцеляў Васіля Вялікага, Іаана Златавуста і Рыгора Багаслова. У народзе 12 лютага называлі Васільеў дзень.
З гэтага часу пачынаюцца адлігі, псуецца санны шлях. Калі ў гэты дзень прыляцелі гракі, людзі лічылі, што год будзе неўраджайны. Калі ў садзе заўважалі зайца, гэта значыла, што хутка вернуцца маразы. Мышы, наадварот, прадказвалі адлігу.
Sputnik, 12 лютага 2024