https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры сабраў 70 тыс. гукавых запісаў беларускай мовы


Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара па навуковай рабоце цэнтра Аляксандр Бараноўскі.
Аляксандр Бараноўскі расказаў, што ў адным з філіялаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры знаходзіцца аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, пры якім ствараецца калекцыя фальклорных запісаў.

"Яна цікава тым, што там ёсць звесткі не толькі на беларускай мове, але і ўкраінскай, рускай, ідышы. Дзякуючы гэтым запісам мы можам прасачыць жыццё беларускай мовы з XIX стагоддзя і да нашых дзён, якія ідуць уздзеянні, запазычанні і страты мовы", - адзначыў ён.

Цэнтр перыядычна ажыццяўляе фальклорныя экспедыцыі для папаўнення калекцыі. "На жаль, яны паказваюць, што беларуская мова ўсё ж такі больш захоўваецца і жыве сярод старэйшага пакалення. Але наша калекцыя на самай справе значная - гэта больш за 4 тыс. тэкставых запісаў, 70 тыс. гукавых запісаў. Асаблівую ролю, на маю думку, адыгрываюць гукавыя запісы, таму што яны захоўваюць інтанацыю мовы. Дзякуючы ёй мы можам зразумець, з`яўляецца чалавек носьбітам мовы ці ўсё ж такі для яго яна не родная", - адзначыў намеснік дырэктара.

Аляксандр Бараноўскі падкрэсліў, што для папулярызацыі мовы неабходна выкарыстоўваць гэтыя запісы, асабліва гукавыя. "Было б добра нам перавесці ў лічбавы фармат гэтыя запісы і растыражаваць у якасці дадаткаў да моўных даведнікаў. Неабходна папулярызаваць жывое і аўтэнтычнае гучанне беларускай мовы", - рэзюмаваў Аляксандр Бараноўскі.

19 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.02.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:75
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Фольклористика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме