https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень пагранічніка ў Беларусі


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад, ветэранаў органаў пагранічнай службы краіны з Днём пагранічніка, які адзначаецца 28 мая.
"Абарона рубяжоў Айчыны ва ўсе часы лічылася справай мужных воінаў,  якія стойка аберагалі родную зямлю ад любых замахаў. Мы схіляем галовы перад памяццю тых байцоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны першымі сустрэлі ворага і заплацілі сваім жыццём за нашае мірнае будучае", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што цяперашняе пакаленне пагранічнікаў беражліва захоўвае і прымнажае ратныя традыцыі сваіх папярэднікаў, актыўна процідзейнічаючы міжнароднаму тэрарызму, незаконнай міграцыі, кантрабандзе і іншым правапарушэнням. "Упэўнены, што ва ўмовах новых рызык і выклікаў сучаснасці вы, як сапраўдныя патрыёты, будзеце і надалей з гонарам абараняць нашы непарушныя межы", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама выказаў словы асаблівай удзячнасці ветэранам-пагранічнікам, "якія паказалі сапраўдны прыклад адданасці Радзіме і самаахвярнага служэння свайму народу".

БелаПАН
Мінск, 28 мая 2016
 
Дата публикации:28.05.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:829
 
Ключевые слова:
День пограничника Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме