https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцебская Ратуша запрашае на квесты і тэатр ценяў у "Ноч музеяў"


Аб гэтым паведамілі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Квесты, тэатр ценяў і танцавальны салон у гістарычных інтэр`ерах - у віцебскай Ратушы 14 мая пройдзе акцыя "Ноч музеяў".

Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў (18 мая), у бягучым годзе прысвечана тэме "Музей і культурныя ландшафты".

У холе гасцей будуць сустракаць музыкай і танцамі: дзіцячыя калектывы закружаць у беларускай польцы, ансамблі лыжачнікаў, баяністаў, скрыпачоў, флейтыстаў прапануюць згуляць ва "Угадай мелодыю".

На культурных пляцоўках будуць увасоблены праграмы, падрыхтаваныя музейнымі супрацоўнікамі, - тэатральныя майстэрні, квесты, інтэрактыўныя майстар-класы па тэатральным грыме, этнаграфічных гуляннях і песнях, віктарыны і прэзентацыі, танцавальны салон, музычная сустрэча, прома-акцыі, тэатр ценяў, паэтычны вечар.

У зале музейнай педагогікі галоўнай будзе Кніга: наведвальнікаў чакае знаёмства з кніжнымі фондамі музея, інтэлектуальныя і слоўныя гульні, інтэрактыўная майстэрня "Зробім самі кніжку-малышку", а таксама магчымасць паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі "Падары кнігу" для выхаванцаў Ушацкага дзіцячага сацыяльнага прытулку і пацыентаў Віцебскай абласной анкабальніцы.

Аматараў падзямелляў запросяць у "Музейны падвальчык" на відэатэсты, красворды і фотавіктарыны, прысвечаныя Віцебску. А тыя, хто любіць вышыню, змогуць палюбавацца выдатнымі відамі на горад з вежы Ратушы (пад`ём будзе ажыццяўляцца кожныя паўгадзіны).

Завершыць акцыю каля 22.00 фаер-шоу ў музейным дворыку. У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі акцыя "Ноч музеяў" праводзіцца з 2010 года. На гэты раз яна прымеркавана да Года культуры ў Беларусі.

3 мая 2016, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:933
 
Ключевые слова:
Віцебск Ратуша Ночь музеев Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме