https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Крыж у памяць Вацлава Ластоўскага асвечаны ў Курапатах


Крыж вышынёй 5 метраў зроблены з моранага дуба і пакрыты мастацкай разьбой.
Крыж у памяць выбітнага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка, этнографа і публіцыста XX стагоддзя Вацлава Ластоўскага 29 красавіка асвяцілі на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.

Крыж вышынёй 5 метраў зроблены з моранага дуба і пакрыты мастацкай разьбой. Яго аўтары — жывапісец Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрый Камандзірчык. Крыж ствараўся на добраахвотныя ахвяраванні і быў усталяваны тыдзень таму па ініцыятыве аргкамітэта па стварэнні Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага.

Знак уяўляе сабой шасціканцовы крыж белага колеру. На верхнім промні крыжа выяўлены гістарычны герб "Пагоня", у цэнтры — укрыжаваны Хрыстос. На бакавых промнях — элементы беларускага нацыянальнага арнаменту. Ніжэй за распяцце выразаны бюст Ластоўскага.

БелаПАН, 29 красавіка 2016
 
Дата публикации:29.04.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:716
 
Ключевые слова:
Вацлаў Ластоўскі Памятный крест Курапаты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме