https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае радыё пачало юбілейны тыдзень у гонар Змітрака Бядулі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Юбілейны тыдзень у гонар 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі пачаўся 18 красавіка ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Акцыя праходзіць з 18 па 24 красавіка. "У фондах Беларускага радыё захоўваецца нямала мастацкіх работ паводле матываў твораў Змітрака Бядулі", - адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.

На гэтым тыдні ў "Тэатры Беларускага радыё" прагучаць: у панядзелак - радыёпастаноўка "Мурашка-Палашка" па аднайменнай вершаванай казцы, а таксама апавяданне "Дзе канец свету?"; у аўторак - радыёпастаноўка "Фрося" і апавяданне "Летапісцы"; у сераду - радыёпастаноўка "Жалейка" і кампазіцыя "Пад родным небам", складзеныя з вершаў Змітрака Бядулі; у чацвер і пятніцу - радыёспектакль "Салавей" паводле аднайменнай аповесці; у суботу-нядзелю - інсцэніраваная казка "Сярэбраная табакерка".

"Творчасць Змітрака Бядулі добра вядома ўсім нам яшчэ са школьных гадоў. Яго талент шырокі і разнастайны: празаік, паэт, публіцыст, перакладчык, крытык", - адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.

19 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.04.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:705
 
Ключевые слова:
Литература Змітрок Бядуля Акция Юбилей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме