https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сакрэты гжэльскага малюнка раскрыюць у палацы Румянцавых і Паскевічаў


Аб гэтым паведаміла дырэктар палацавага музея Аксана Торапава.
Выстаўка "Керамічны цуд з Гжэлі" адкрываецца 11 сакавіка ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў.

У экспазіцыі прадстаўлены работы педагогаў і студэнтаў факультэта дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну Гжэльскага дзяржаўнага ўніверсітэта: па-майстэрску распісаныя сіняй фарбай на белым фоне талеркі, сталовыя сервізы, цацкі і г.д.

Наведвальнікі музея таксама змогуць убачыць творы жывапісу, графікі, дызайну. Акрамя таго, спецыялісты па мастацкім роспісе фарфору раскажуць у час майстар-класа аб сакрэтах стварэння гжэльскага малюнка.

Яны прадэманструюць асноўныя прыёмы роспісу вырабаў, методыка якой атрымала назву "азбука мазкоў".

Выстаўка "Керамічны цуд з Гжэлі" будзе працаваць да 24 красавіка.
____________________________________

Гжэльскі дзяржаўны ўніверсітэт - адна з вядучых вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага профілю Расіі. Створаны ў 1899 годзе. Гжэль - адзін з цэнтраў вытворчасці керамікі, якому ўжо больш як 650 гадоў. У больш шырокім значэнні, што з`яўляецца правільным з гістарычнага і культурнага пункту гледжання, Гжэль - гэта вялікі раён, які складаецца з 27 вёсак, аб`яднаных у "Гжэльскі куст", размешчаны прыкладна за 60 км ад Масквы.

11 сакавіка 2016, Гомель
Валерый Сідорчык - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:707
 
Ключевые слова:
Гомель Выставка Гжель Прикладное искусство Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме