https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за паўмільёна дзяцей нарадзіліся ў Беларусі за пяць гадоў


Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар`яна Шчоткіна.
"За пяцігадовы перыяд дзеяння Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў краіне нарадзіліся больш за 581 тыс. дзяцей. А 2015 год наогул стаў рэкордным - з`явіліся на свет 119,5 тыс. дзяцей. Гэта лепшы паказчык за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі", - адзначыла міністр.

Паводле яе пераканання, дзяржава шмат зрабіла для стварэння спрыяльных умоў для мацярынства. Сістэма дзіцячых дапамог уключае 11 відаў. Сем`і атрымліваюць выплаты на 541,5 тыс. дзяцей (30,3 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей), а атрымальнікамі дапамогі на дзяцей да 3 гадоў з`яўляюцца практычна ўсе сем`і з дзецьмі гэтага ўзросту. У мінулым годзе бясплатнымі прадуктамі харчавання было забяспечана 27,6 тыс. дзяцей на Br141,9 млрд. Актыўна развіваецца сістэма сацыяльных паслуг сем`ям з дзецьмі.

Сістэма падтрымкі шматдзетных сем`яў у мінулым годзе была дапоўнена значным новым элементам - сямейным капіталам. На 1 сакавіка бягучага года ў ААТ "ААБ Беларусбанк" адкрыта 14,6 тыс. дэпазітных рахункаў на $146 млн. Інвесціраваны значныя сродкі ў развіццё жыллёва-крэдытнай палітыкі: павялічаны аб`ёмы фінансавай дапамогі шматдзетным і маладым сем`ям у пагашэнні запазычанасці па льготных і няльготных крэдытах на будаўніцтва жылля, да 5 працэнтаў зніжана стаўка за карыстанне льготнымі крэдытамі для маладых сем`яў з двума дзецьмі.

Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ўзрос з 1,49 у 2010 годзе да 1,69 у 2014 годзе (паказчык за 2015 год будзе разлічаны Белстатам у другім квартале бягучага года). На 1 студзеня бягучага года ў краіне налічвалася ўжо 80,1 тыс. шматдзетных сем`яў (паводле даных перапісу 2009 года, іх было 62,5 тыс.).

3 сакавіка 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:768
 
Ключевые слова:
Демография Соцзащита в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме