https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пісьменнікі з 15 краін прымуць удзел у сімпозіуме "Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры"


Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.
Пісьменнікі з 15 краін прымуць удзел у II Міжнародным літаратурным сімпозіуме "Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры".

На сімпозіуме будуць прадстаўлены Беларусь, Расія, Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Казахстан, Таджыкістан, Латвія, Літва, Славакія, Кітай, Турцыя, Ізраіль, Італія.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, вельмі важна, што сімпозіум не замыкаецца толькі ў рамках масцітых пісьменнікаў, класічнай літаратуры, але і дае стымул для росту нацыянальных літаратур. На сімпозіуме пройдзе семінар маладых літаратараў Беларусі і Расіі, пры гэтым міністр выказала надзею, што ў далейшым да ўдзелу ў ім будуць далучацца літаратары з іншых краін.

Як адзначыў галоўны рэдактар газеты "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч, 9 лютага перад пачаткам міжнароднага сімпозіума, які пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адбудзецца круглы стол, прысвечаны пытанням мастацкага перакладу. Потым літаратары, літаратуразнаўцы, крытыкі, публіцысты, празаікі і перакладчыкі прымуць удзел у грунтоўнай размове аб узаемаўплыве розных літаратур, аб тым, якія творы трэба выбіраць для перакладаў, каб яны былі цікавымі для чытачоў.

10 лютага ў праграме сімпозіума - семінар маладых літаратараў. Сярод іх - пераможцы конкурсу "Мост дружбы", які праводзіцца Саюзнай дзяржавай. На семінары будзе аб`яўлены конкурс для маладых літаратараў. Пераможца атрымае галоўную прэмію - выдадзеную кнігу да сімпозіума ў 2017 годзе.

Асноўныя мерапрыемствы, пленарнае пасяджэнне II Міжнароднага літаратурнага сімпозіума "Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры" пройдуць 11 лютага. Адбудуцца шырокія дыскусіі па розных тэматычных напрамках. З Расійскай Федэрацыі прыбудзе прадстаўнічая дэлегацыя: сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі Валерый Казакоў, першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Наш современник" Аляксандр Козінцаў, галоўны рэдактар часопіса "Роман-газета" Юрый Казлоў і многія іншыя паэты і празаікі.

Цікава, што многія госці прыедуць з падарункамі: выдадзенымі кнігамі або творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў, апублікаванымі ў розных перыядычных выданнях. Напрыклад, з Таджыкістана прывязуць спецвыпуск літаратурнай газеты.

"Мне здаецца, што такія кантакты якраз сведчаць аб тым, што развіваецца літаратура, што яна цікавая для іншых краін", - лічыць Аляксандр Карлюкевіч.

XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 10-14 лютага. Кнігавыдаўцы з 29 краін стануць актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў выстаўкі.

Краінай - пачэсным госцем выступіць Арменія.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства інфармацыі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

8 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:845
 
Ключевые слова:
Симпозиум Литература Мінск Книгоиздание Выставка-ярмарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме