https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жарко запэўніў Лукашэнку, што ў Беларусі, у адрозненне ад Расіі і Украіны, няма і не намячаецца эпідэміі грыпу


Аб гэтым паведаміла прэс-служба Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка 15 лютага, прымаючы з дакладам міністра аховы здароўя Васіля Жарко, выказаў занепакоенасць узроўнем захворвання на грып і ВРВІ ў суседніх краінах і запатрабаваў аб`ектыўных даных па сітуацыі ў Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго "вельмі насцярожвае інфармацыя, якая паступае з суседняй Расіі, дзе фіксуецца вялікая колькасць людзей, якія памерлі ад ускладненняў грыпу. Вельмі няпростая сітуацыя складваецца і ва Ўкраіне".

Жарко запэўніў Лукашэнку, што ў Беларусі няма і не намячаецца эпідэміі грыпу і іншых прастудных захворванняў. Больш за тое, паводле яго слоў, узровень захворвання на 10% ніжэйшы за аналагічны перыяд мінулага года. Такіх вынікаў удалося дасягнуць за кошт высокага ўзроўню імунізацыі насельніцтва ад грыпу, адзначыў міністр.

Як паведамлялі расійскія СМІ, паводле афіцыйных звестак на 12 лютага, ад ускладненняў, выкліканых грыпам, памерлі 388 чалавек. Эпідпарог перавышаны ў 68 рэгіёнах Расіі.

Лукашэнка таксама быў праінфармаваны аб сітуацыі на фармацэўтычным рынку краіны, дзе па выніках 2015 года доля айчынных лекаў склала 52,6% у доларавым эквіваленце. Ён запатрабаваў не дапускаць неабгрунтаванага росту цэн у аптэках.

"Вядома, я не за тое, каб мы загналі аптэкі або іншых вытворцаў у страты. У адваротным выпадку мы будзем вымываць наменклатуру тавараў і лекаў, мы страцім гэтую наменклатуру. Ніхто ў страту працаваць не будзе, але і нажывацца за кошт гэтага, асабліва арганізацыям, якія гандлююць, дазволіць нельга", — заявіў Лукашэнка. Ён дадаў, што "сітуацыя з цэнамі ў аптэках застаецца кантраляванай", але заклікаў "не пакідаць яе без увагі і надалей".

Таксама Лукашэнка даручыў міністру аховы здароўя сумесна з кіраўніцтвам Гомельскай вобласці прадметна прапрацаваць пытанне будаўніцтва ў Гомелі абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2016
 
Дата публикации:15.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:840
 
Ключевые слова:
Эпидемия Грипп Здравоохранение Профилактика Санитария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме