https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя ўзоры ўпрыгожаць самы доўгі купальскі пояс у Беларусі


Аб гэтым паведаміла старшыня магілёўскага Саюза народных майстроў Наталля Дамінікава.
Ткачыхі Магілёўскай вобласці пачалі другі этап работы над самым доўгім поясам у Беларусі.

"Нашы майстры маюць намер упрыгожыць пояс новымі арнаментамі, узорамі, апрабаваць новыя прыёмы ткацтва, выяўленыя ў час этнаграфічных экспедыцый у сваіх раёнах. Гэта будзе не проста работа над поясам, а яшчэ і майстар-класы для жадаючых навучыцца такому старажытнаму традыцыйнаму для Магілёўскай вобласці рамяству", - адзначыла Наталля Дамінікава.

У мінулым годзе ў час абласнога семінара па ткацтве майстрыхі заклалі асновы будучага рарытэта. Сёння даўжыня пояса складае 35 м, а шырыня палатна 15 см.

Да свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), які традыцыйна праходзіць у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна ў пачатку ліпеня, даўжыня пояса павінна перасягнуць ужо 50 м.

Для таго, каб усё атрымалася, майстры з розных куткоў вобласці будуць прыязджаць кожны месяц у Магілёў і прадаўжаць работу над поясам. Напрыклад, сёння будуць працаваць над купальскім шэдэўрам ткачыхі з Дрыбінскага раёна.

Выстаўка-прэзентацыя гэтага ўнікальнага вырабу будзе праходзіць як і ў мінулым годзе на свяце "Купалле". Прадугледжваецца, што тут госці мерапрыемства змогуць не толькі палюбавацца на пояс, але і пры жаданні ўнесці лепту ў яго ткацтва і з дапамогай майстрых авалодаць сакрэтамі гэтага старадаўняга рамяства.

4 лютага 2016, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:932
 
Ключевые слова:
Купалле Народные ремёсла Александрыя Шклоў Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме