https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заяўкі на конкурс друкаваных СМІ "Залатая Літара" прымаюцца да 15 красавіка


Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні друкаваных СМІ і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Заяўкі на XІI Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" прымаюцца да 15 красавіка,.

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, якія выйшлі ў 2015 годзе. У конкурсе 2016 года не могуць удзельнічаць пераможцы ў адной з намінацый творчага спаборніцтва ў 2015-га.

Папярэдні адбор прадстаўленых на конкурс работ ажыццяўляе экспертны савет, які фарміруецца міністэрствам. Журы падвядзе вынікі і вынесе рашэнне аб пераможцах у кожнай намінацыі не пазней за 25 красавіка.

Пераможцы ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі-сімваламі "Залатая Літара". Урачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў і ўручэнне дыпломаў і памятных знакаў-сімвалаў пройдзе 11 мая.

XІI Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" праводзіцца па 26 намінацыях.

Для рэспубліканскіх, абласных СМІ прапанаваны наступныя намінацыі: "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця", "Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі", "Лепшыя інтэрнэт-праекты".

Рэгіянальныя і шматтыражныя сродкі масавай інфармацыі могуць прадстаўляць "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця", "Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі", "Лепшы інтэрнэт-праект".

Конкурс прадугледжвае тры агульныя намінацыі: "Лепшыя матэрыялы маладзёжнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва", "Лепшыя матэрыялы для вольнага часу". Таксама будуць вызначаны пераможцы персанальных намінацый: "Лепшы рэпарцёр", "Лепшы аглядальнік", "Лепшы фотакарэспандэнт", "Лепшы рэдактар інтэрнэт-сайта", "За ўклад у развіццё журналістыкі", "Партнёрства".

Заяўлены тэмы спецыяльных дыпломаў: "Студэнцкі ракурс" (лепшыя аўтарскія матэрыялы грамадска значнай тэматыкі друкаваных СМІ вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў); "25 гадоў СНД" (лепшыя матэрыялы па тэматыцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў), таксама тэма Саюза Беларусі і Расіі (лепшыя матэрыялы па тэматыцы саюзнага будаўніцтва).

Гран-пры "Залатой Літары" атрымаюць "Лепшы творчы праект года рэгіянальных, шматтыражных друкаваных СМІ" і "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў".

Прыняць удзел у конкурсе могуць друкаваныя СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі друкаваных СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi сродку масавай інфармацыі.

Мэты конкурсу "Залатая Літара" - усямернае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў рэспублікі, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ, а таксама прэс-сакратароў і работнікаў прэс-службаў органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый.

Арганізатарам конкурсу з`яўляецца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

28 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:708
 
Ключевые слова:
Конкурс "Залатая Літара" СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме