https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пры развіцці інфармацыйнай сферы і друку ў Беларусі важна не страціць ні адзін з напрамкаў, запатрабаваных у грамадстве


Такое меркаванне ў час наведвання Гродзенскага абласнога паліграфічнага прадпрыемства "Гродзенская друкарня" выказала міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.
У Гродзенскай вобласці з удзелам міністра комплексна разглядалісь пытанні развіцця сферы інфармацыі і друку: паліграфічных паслуг, дзейнасці СМІ, распаўсюджвання друкаванай прадукцыі.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, да завяршальнай стадыі надыходзіць распрацоўка галіновай праграмы на 2016-2020 гады, у якой будзе прадугледжана комплекснае развіццё ўсіх сфер, звязаных з інфармацыяй і друкам. У ліку прыярытэтных задач - павышэнне якасці рэгіянальных СМІ, як газет, так і вяшчання, выкарыстання ўсіх новых форм работы ва ўмовах канкурэнтнага асяроддзя.

Так, за якасцю прадукту перш за ўсё стаіць работа калектываў, як СМІ, так і паліграфічных выданняў, работа па распаўсюджванні. Важным сёння з`яўляецца канвергенцыя друкаваных версій СМІ з інтэрнэтам.

На думку міністра інфармацыі, пры рабоце з чытачамі і інфармацыйным полем неабходна ўлічваць рэаліі часу, паколькі чытач змяняецца. Паводле даных Цэнтра сацыяльных і палітычных даследаванняў БДУ, сёння аб`ём спажываемай рэспандэнтамі інфармацыі з інтэрнэту перавышае 40 працэнтаў, газеты займаюць 20 працэнтаў. Таму СМІ сёння трэба працаваць не толькі над развіццём сваіх інтэрнэт-версій, але і імкнуцца заваёўваць спажыўца ў сацыяльных сетках, падкрэсліла міністр.

Пры гэтым задача рэгіянальнай прэсы - прапанаваць чытачу аптымальнае спалучэнне мясцовага кантэнту навін і інфармацыі аб падзеях у краіне, аб дзейнасці ўрада. Паколькі сёння людзі не выпісваюць па пяць-шэсць газет, а павінны мець магчымасць атрымаць усю важную інфармацыю, адзначыла Лілія Ананіч.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца рабоце па распаўсюджванні друкаванай прадукцыі. Сёння яна вядзецца і праз гіпермаркеты, і аб`екты малога гандлю, таму на парадку дня ў плане структуравання "Саюздруку" "больш адрасная работа".

"Самае галоўнае - ні адзін з напрамкаў, запатрабаваных у грамадстве, мы не павінны страціць, а наадварот, развіць іх", - падкрэсліла міністр.

4 снежня ў Гродне міністр інфармацыі наведала "Гродзенскую друкарню" і рэдакцыю абласной газеты "Гродзенская праўда", азнаёмілася з новым абсталяваннем і шматпрофільнай работай калектываў. Абмяркоўваліся перспектывы развіцця абласных прадпрыемстваў.

4 снежня 2015, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1082
 
Ключевые слова:
Гродна Региональные СМИ Полиграфия Печать Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме