https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мерапрыемствы па захаванні, кансервацыі, рэстаўрацыі, прадугледжаныя дзяржпраграмай "Замкі Беларусі", у 2012-2015 гадах выконваліся на 26 аб`ектах


Аб гэтым паведаміў 29 кастрычніка на калегіі Міністэрства культуры Беларусі начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ведамства Ігар Чарняўскі.
Пры гэтым планавалася праводзіць такую работу на 33 аб`ектах. Як адзначыў Ігар Чарняўскі, на 7 замках мерапрыемствы не праводзіліся галоўным чынам з-за недастатковых фінансавых сродкаў.

Завершаны работы на 8 аб`ектах, на 18 - работы яшчэ вядуцца. Фінансаванне мерапрыемстваў ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама за кошт уласных сродкаў арганізацый - выканаўцаў праграмы.

У сувязі з падрыхтоўкай праекта дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі 2016-2020" прадугледжана адмена дзяржпраграмы "Замкі Беларусі". Разам з тым, па даручэнні Савета Міністраў вызначаны населеныя пункты з багатай спадчынай і традыцыямі для ўключэння іх у турыстычныя маршруты, выпрацоўкі стратэгіі развіцця і прыняцця мер па іх добраўпарадкаванні.

Да такіх гарадоў аднесены Пінск, Полацк, Тураў, Мсціслаў, Навагрудак, на тэрыторыі якіх знаходзяцца аб`екты абарончага дойлідства.

"З улікам выкананага аб`ёму работ на помніках архітэктуры і археалогіі фартыфікацыйнага характару неабходна прадугледзець іх уключэнне ў пералік аб`ектаў праграмы "Спадчына" для забеспячэння фінансавання запланаваных мерапрыемстваў па захаванні належнага стану, рэстаўрацыі і прыстасавання пад сучасныя функцыі ў адпаведнасці з палажэннямі заканадаўства ў сферы аховы спадчыны", - сказаў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

29 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.10.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:844
 
Ключевые слова:
"Культура Беларусі 2016-2020" Реставрация "Замкі Беларусі"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме