https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці


У Беларусі адзначаюць галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці.
Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынятае падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Дагэтуль галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня — яно было прымеркаванае да даты падпісання Вярхоўным Саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Беларуская апазіцыя не прызнае афіцыйны Дзень Незалежнасці, мяркуючы, што адлік незалежнасці дзяржавы варта весці з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікай Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 25 сакавіка 1918 года. Штогод прадстаўнікі апазіцыі і іх прыхільнікі адзначаюць 25 сакавіка Дзень Волі.

Галоўныя святочныя падзеі разгорнуцца 3 ліпеня ў Мінску на пляцоўцы каля  Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Тут ад самай раніцы будуць праходзіць спартыўныя паказальныя выступленні, а ў 13.00 пачнецца канцэрт.

На тэрыторыі амфітэатра перад фантанам каля Палаца спорту пройдзе традыцыйны турнір па сілавым экстрыме, а на зялёнай зоне будзе працаваць выстава-кірмаш "Горад майстроў", дзе можна будзе наведаць майстар-клас па народнай прыкладной творчасці.

У Верхнім горадзе ўвесь дзень будуць праводзіцца мерапрыемствы з удзелам вулічных музыкантаў, тэатраў, аніматараў, жывых скульптур, мастакоў. 

Завершацца святкаванні каля стэлы "Мінск — горад-герой". У 22.00 там пачнецца гала-канцэрт у межах рэспубліканскай акцыі "Мы, беларусы — мірныя людзі", якая праводзілася з лютага. 

Святочны салют будзе дадзены ў 23.00, пасля традыцыйнай акцыі "Праспяваем гімн разам". Салютаваць будуць з шасці агнявых пазіцый: у парку Перамогі, на пустцы ў раёне пасёлка Навінкі, у аэрапорце Мінск-1, на пустцы ў раёне Чыжоўскіх могілак, на пустцы каля вадасховішча Дразды, у ваенным гарадку Уручча. На ўсіх пазіцыях, апрача той, што каля стэлы ў Мінску, будзе дадзена 30 залпаў. А ў раёне стэлы феерверк будзе бесперапынным на працягу 10 хвілін, інтэрвал паміж стрэламі можа складаць 0,1 секунды. 

Пасля салюту пачнецца другая частка гала-канцэрта, якая працягнецца да 00.30.

Святкаванні і масавыя гулянні у гэты дзень будуць арганізаваныя таксама ва ўсіх гарадах краіны.

БелаПАН
Мінск, 3 ліпеня 2015
 
Дата публикации:03.07.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1184
 
Ключевые слова:
День Независимости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме