https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка перасцерагае ад спроб перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 22 чэрвеня на мітынгу-рэквіеме "Вароты памяці", прысвечаным адкрыццю мемарыяльнага комплексу "Трасцянец".
"Апошнім часам мы ўсё часцей чуем: "А навошта ўсё гэта трэба, давайце ўсё забудзем". Пад гэтым здавалася б бяскрыўдным лозунгам крыецца жахлівая рэч, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Гэта спроба не толькі забыць, але і перапісаць гісторыю апошняй вайны, адабраць подзвіг нашага народа ў нас, мы гэтага не павінны забываць, мы не павінны нікому аддаць гэту Вялікую Перамогу, таму што гэта сведчанне велічы савецкага народа, нашчадкамі якога з`яўляемся і мы".

"За тую перамогу нашых бацькаў і дзядоў цяперашняя Еўропа і ўвесь свет павінны быць удзячны ім, загінулым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, такія помнікі - гэта не проста даніна памяці ахвярам, гэта напамін аб той страшнай вайне. "І гэта павінна быць накіравана ў будучыню, - лічыць кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны разумець, што на густанаселенай планеце няма месца вайне, мы ў Беларусі будзем рабіць усё для таго, каб гэта трагедыя ніколі не паўтарылася, а гэтыя святыні будуць нагадваць нам аб той страшнай вайне і недапушчальнасці яе паўтарэння ў сучасных умовах".

Прэзідэнт выказаў удзячнасць усім, хто сабраўся на мітынг-рэквіем: "Дзякуй, што прыйшлі. Гэта сведчанне, што мы ніколі не здрадзім таму, што зроблена нашымі бацькамі і дзядамі, нашымі маці, тымі бязвіннымі дзецьмі і старымі, якія паляглі тут, на гэтай зямлі".

Пасля завяршэння мітынгу-рэквіема Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Ён пажадаў ім здароўя і доўгіх гадоў жыцця. "Галоўнае, каб вы жылі. Вы - жывыя сведкі таго, што адбылося ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы павінны захаваць мір у краіне, і залог гэтага міру - вы, ветэраны".



23 чэрвеня 2015, Мінск
Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2682
 
Ключевые слова:
История Великая Отечественная война Трасцянец Концлагерь Мемориал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме