https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за дзве тысячы католікаў удзельнічала ў працэсіі Божага Цела, якая праходзіла 31 мая на цэнтральных вуліцах Мінска


Працэсія Божага цела традыцыйна праводзіцца ў гонар свята Цела і Крыві Хрыстовых, якое сёлета выпадае на 4 чэрвеня.
Рэлігійнае дзеянне пачалося ранішнім набажэнствам каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на вуліцы Залатая Горка. Перад пачаткам набажэнства мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў аднаверцаў і адзначыў, што "ў чарговы раз Езус Хрыстус дазваляе публічна спавядаць сваю веру" мінчанам.

"Сёння, молячыся ў сваіх інтэнцыях, молячыся ў інтэнцыі нашага касцёла ў Беларусі, нашай Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, таксама памолімся, каб еўхарыстычны Езус памножыў нашы сілы ў спавяданні веры ў Святую Тройцу — Бога адзінага, але ў трох асобах, — сказаў ён. — Бога-сына, які выратаваў нас, Бога-бацькі, які ў сваёй любові паслаў сына на змялю, і Бога — Святога духа, які аб`ядноўвае нас, каб мы як адзінае містычнае цела Езуса Хрыстуса на гэтай зямлі сцвярджалі Бога, які з`яўляецца нашым жыццёвым шляхам".

Першае набажэнства ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыя Гуджэроці. Пасол Ватыкана чытаў тэкст на беларускай мове.

Пасля імшы каталіцкая паства Мінска рушылася па праспекце Незалежнасці, дзе былі спецыяльна ўстаноўлены алтары. За гэтымі алтарамі святары чытаюць урыўкі з Евангелля і пропаведзі. Вернікі ідуць па тратуарах, калону суправаджаюць аўтамабілі ДАІ, супрацоўнікі якой перыядычна прыпыняюць рух транспарту на праспекце, каб удзельнікі працэсіі змаглі прайсці праз участкі праезнай часткі.

Першы алтар размешчаны на плошчы Перамогі каля аднайменнага абеліска, другі — на Кастрычніцкай плошчы, трэці — перад касцёлам Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) на плошчы Незалежнасці.

Маршрут замыкае чацвёрты алтар каля архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 31 мая 2015
 
Дата публикации:31.05.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1243
 
Ключевые слова:
Религия Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме