https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Іван Кубракоў ушанаваў памяць загінулых супрацоўнікаў міліцыі


Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў усклаў кветкі да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.
"Традыцыйна святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай міліцыі, мы пачынаем менавіта з ускладання кветак да помніка загінулым калегам, - сказаў Іван Кубракоў. - Калі праводзяцца такія мерапрыемствы, мы заўсёды запрашаем ва ўсіх рэгіёнах сем`і загінулых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Нізкі паклон вам за цярпенне, памяць, і ведайце, што органы ўнутраных спраў заўсёды разам з вамі. А нашы калегі, якія загінулі, выконваючы службовыя абавязкі, абараняючы іншых грамадзян, заўсёды з намі ў адным страі".

Беларусь у гэтым годзе адзначае 80-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Я не магу не ўспомніць подзвіг нашых калег у час Вялікай Айчыннай вайны, а менавіта батальён пад кіраўніцтвам капітана Уладзімірава. Як тады, 80 гадоў таму, так і сёння супрацоўнікі міліцыі аддаюць усё самае дарагое, у тым ліку і жыцці, калі спатрэбіцца, каб абараніць іншых людзей", - адзначыў міністр.

"Дарагія сем`і загінулых супрацоўнікаў міліцыі, вы заўсёды з намі. Калі ўзнікаюць нейкія пытанні, мы заўсёды гатовы аказваць дапамогу. Словы ўдзячнасці хачу сказаць ветэранам за выхаванне моладзі, што вы заўсёды з намі ў адным страі. І пакуль да гэтага помніка, магіл загінулых супрацоўнікаў будзе прыходзіць наша моладзь, перамагчы беларускую міліцыю будзе немагчыма. Захоўвайце памяць і памятайце нашых сяброў", - заклікаў Іван Кубракоў.

1 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:151
 
Ключевые слова:
Милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме