https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ігар Марзалюк: формы беларускага народаўладдзя цікавы краінам Лацінскай Амерыкі


У Палаце прадстаўнікоў у фармаце відэаканферэнцыі адбыўся круглы стол "Дэмакратычныя асаблівасці Усебеларускага народнага сходу: гістарычныя перспектывы. Каментарыі з Лацінскай Амерыкі" з удзелам прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Калумбіі, сродкаў масавай інфармацыі, дыпламатычнага корпуса.
Цяпер адбываецца збліжэнне Рэспублікі Беларусь з шэрагам лацінаамерыканскіх краін адносна разумення неабходнасці ўсталявання справядлівага светапарадку з улікам нацыянальных асаблівасцей і інтарэсаў, дасягнення мэт устойлівага развіцця. Важным звяном кантактаў бакоў з`яўляецца абмен думкамі наконт палітычных і сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў нашай краіне і краінах Лацінскай Амерыкі.

"Сёння мы расказалі пра гістарычную эвалюцыю форм беларускага народаўладдзя, пачынаючы ад найбольш ранніх і заканчваючы такой важнай, як Усебеларускі народны сход. УНС - як ён узнікаў, што для яго характэрна, у чым унікальнасць гэтага органа для нашай краіны і чаму мы вырашылі, што Усебеларускі народны сход павінен валодаць той паўнатой улады, якая акрэслена як законам аб Усебеларускім народным сходзе, так і тымі палажэннямі, якія змешчаны ў нашай Канстытуцыі, абноўленай на рэферэндуме", - расказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

Парламентарый выступіў з дакладам на тэму "Усебеларускі народны сход: вытокі і перспектывы". "Калі мы гаворым пра Лацінскую Амерыку ў цэлым як пра цывілізацыйны рэгіён, то для яго якраз характэрны пэўныя рэчы, дзе яны і мы тыпалагічна супадаем. Гэта звязана ў многім з апеляцыяй да сацыяльнай справядлівасці, характэрнай для лацінаамерыканскіх ідэалагічных дактрын", - адзначыў дэпутат.

Паводле яго слоў, для Лацінскай Амерыкі цікавы вопыт Беларусі. "Тым больш што па шэрагу парадыгм развіцця, у тым ліку і сацыяльнай перспектыве, лацінаамерыканцы выразна сябе проціпастаўляюць тым жа Злучаным Штатам Амерыкі з іх апалогіяй індывідуалізму. Для Лацінскай Амерыкі больш характэрны салідарызм, апеляцыя да калектыўнага пачатку і да такіх базавых каштоўнасцей, як сацыяльная справядлівасць. І адсюль такая папулярнасць, у тым ліку і ў лацінаамерыканскім рэгіёне, сацыялістычных і камуністычных рухаў, усяго таго, што мы называем левым палітычным рухам", - дадаў Ігар Марзалюк.

4 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Латинская Америка Белорусская экономическая модель Круглый стол Народовластие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме