https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка лічыць, што моладзь Беларусі павінна супрацьстаяць "усім замежным тэатралам ад палітыкі"


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 20 студзеня на з`ездзе БРСМ, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Ва ўмовах, калі супраць суверэнных дзяржаў пачынаюць выкарыстоўвацца рознага роду паліттэхналогіі з апорай на раздзіманне пратэстнага руху, агрэсіўнага нацыяналізму, мы бачым рэальнымі партнёрамі дзяржавы ў захаванні яе стабільнасці менавіта маладзёжныя групы патрыятычнай накіраванасці, якія нясхільныя да дэструктыўных паводзін", — адзначыў Лукашэнка.

Ён сказаў, што засмуціць нядобразычліўцаў. "Не спадзявайцеся — развіццё нашага падрастаючага пакалення мы ні ў якім выпадку не пусцім на самацёк, не зробім яго бездаглядным. Мы бачым на прыкладзе іншых дзяржаў, што можа адбыцца, калі не займацца розумамі, развіццём і вольным часам моладзі", — заявіў Лукашэнка.

Як лічыць кіраўнік дзяржавы, Беларусь, перш за ўсё вуснамі маладога пакалення, павінна дакладна і выразна сказаць усім замежным тэатралам ад палітыкі: "Ваша драматургія на вуліцах і плошчах гарадоў свету — штучна створаны і запушчаны сцэнарый.

У Беларусі ў гэтым пераканаліся. Мэта нашых нядобразычліўцаў — зрабіць моладзь той разбуральнай сляпой сілай, якая дапаможа прарвацца да ўлады замежным стаўленікам і пажывіцца за кошт наступных пакаленняў, за кошт рабавання краіны. Гэтыя выклікі і пагрозы трэба не проста бачыць, але і рашуча ім супрацьстаяць".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2015
 
Дата публикации:20.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1796
 
Ключевые слова:
БРСМ Съезд Молодёжь Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме