Якія падзеі адбыліся 23 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 студзеня
У 1793 годзе ў Санкт-Пецярбургу падпісана пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай.
Хто нарадзіўся 23 студзеня
1911 год: Арсеній Сямёнаў, савецкі мастак родам з Беларусі.
1975 год: Дзяніс Барсукоў, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Стэндаль і французскі мастак-імпрэсіяніст Эдуард Манэ.
23 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Грыгорыя. У народзе яго называлі Летапаказальнік: у гэты дзень даведваліся, якім будзе лета.
Так, калі вецер дзьмуў з поўдня, будзе шмат навальніц, яснае надвор`е – да гарачага лета, шэрань на дрэвах – да яснага неба, але калі яна застаецца на ўвесь дзень, варта чакаць непагадзі, якая можа пашкодзіць жыта. Сухі снег – да сухога лета.
Sputnik, 23 студзеня 2024