https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Годам моладзі аб`яўлены 2015 год у Беларусі


Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі падпісаў 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага далучэння да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.

Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2015 годзе Года моладзі.

На пачатак 2014 года колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года ў Беларусі складала 2,185 млн чалавек, або 23,08 працэнта агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Вырашэнне праблем, якія хвалююць моладзь, з`яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця краіны. Абвяшчэнне 2015 года Годам моладзі прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі, адзначылі ў прэс-службе.

16 кастрычніка 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.10.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1461
 
Ключевые слова:
Год молодёжи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме