https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 9 студзеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзевятым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 357 дзён.
Якія падзеі адбыліся 9 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 студзеня

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Аўстраліяй.
У 1993 годзе будынак мінскага Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі вернуты католікам Мінска.

Хто нарадзіўся 9 студзеня

1940 год: Алег Аляхновіч, беларускі фалькларыст, музыкант
1953 год: Уладзімір Солтан, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Карэл Чапек, французская пісьменніца Сімона дэ Бавуар і бельгійска-канадская спявачка Лара Фабіян.

9 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Стэфана, якога ў народзе называлі Сцяпан. У гэты дзень праводзілі абрады, якія абараняюць хату ад злога вока.

Маладыя дзяўчыны ўвечары збіраліся ў хаце і варажылі на нарачонага. Аднім з папулярных спосабаў даведацца, ці знойдзеш у гэтым годзе сваё шчасце, было насыпаць на стол семечак і падлічыць іх. Калі колькасць будзе цотнай, хутка дзяўчына абярэцца шлюбам.

Калі 9 студзеня ідзе снег, будзе шмат грыбоў і ягад. Калі вароны ходзяць па снезе, хутка пацяплее, а калі сядзяць на дрэвах, будзе мароз.

Sputnik, 9 студзеня 2024
 
Дата публикации:09.01.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Январь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме