24 ліпеня ў мінскай крэатыўнай прасторы "Цэх" адкрылася выстава "Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах".
Ювелірныя вырабы туркменскіх майстроў на адзін дзень прывезлі ў Мінск. Калекцыя жаночых нацыянальных упрыгажэнняў упершыню за 30 гадоў прадстаўлена ў вітрынах Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
У мінулыя выхадныя ў музейным комплексе "Дудуткі" адбыўся двухдзённы VI Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд", прысвечаны 604-й гадавіне легендарнай бітвы.
Старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Мікалай Шаравар накіраваў у Канстытуцыйны суд Беларусі зварот пра абарону беларускай мовы ад дыскрымінацыі.
На тэрыторыі ландшафтнага заказніка "Ельня" ў Віцебскай вобласці 25 ліпеня адбудзецца адкрыццё экалагічнай сцежкі "Азераўкі" з насцілам даўжынёй у 1,5 км.
Як паведамляе Офіс па правах людзей з інваліднасцю, крыніцай інфармацыі для даследавання можа стаць любы чалавек: як той, хто жыве з інваліднасцю, так і той, хто назірае з боку за жыццём сваіх знаёмых, якія маюць асаблівыя патрэбнасці.