https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 8 лютага 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца трыццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 327 дзён.
Якія падзеі адбыліся 8 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 лютага

У 1863 годзе міністр замежных спраў Расіі і генерал-ад`ютант караля Прусіі падпісалі канвенцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі.

Хто нарадзіўся 8 лютага

1810 год: Іван Хруцкі, беларускі мастак.
1886 год: Васіль Дружчыц, беларускі гісторык.
1889 год: Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
1921 год: Іван Мележ, беларускі пісьменнік.
1947 год: Міхась Кенька, беларускі літаратуразнавец, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік-фантаст Жуль Верн, расійскі хімік Дзмітрый Мендзялееў і амерыканская актрыса Лана Цёрнер.

8 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Фёдара Студзіта.
У народзе казалі: "Фёдар Студзіт зямлю студзіць". У гэты дзень для імянінніка варылі гарохавую кашу. Верылі, што калі ён яе з`ясі, будзе здаровы ўвесь наступны год.

Калі ў небе бачылі бледны месяц, гэта прадвяшчала снегапад. Чысты захад нагадваў пра надыход халадоў.

Sputnik, 8 лютага 2024
 
Дата публикации:08.02.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:137
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме