https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь заклікае аб`яднаць намаганні ўсіх людзей добрай волі ў барацьбе супраць насілля і тэрору


Аб гэтым гаворыцца ў звароце кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з 70-й гадавінай Хатынскай трагедыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"70 гадоў - для гісторыі ўсяго толькі кароткае імгненне. Аднак сёй-той паспеў ужо забыць урокі Другой сусветнай вайны. І сёння некаторыя ўладары свету спрабуюць умешвацца ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, выкарыстоўваючы палітычны, эканамічны і інфармацыйны шантаж, прымяняюць ваенную сілу супраць простых грамадзян. У розных кутках зямнога шара раз-пораз узнімае галаву міжнародны тэрарызм, забіраючы жыцці ні ў чым не вінаватых людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Беларусь, якая не раз перажыла пекла вайны і іншаземнай акупацыі, заклікае аб`яднаць намаганні ўсіх людзей добрай волі ў барацьбе супраць насілля і тэрору, за мір, за права кожнага народа ісці ўласным шляхам і самому выбіраць свой лёс", - гаворыцца ў звароце.

"Мы ніколі не забудзем імёны тых, хто аддаў жыццё дзеля нашай Айчыны. І сёння, у дзень смутку і жалобы, клянёмся цвёрда стаяць на варце нашай незалежнасці, захоўваць стабільнасць, дабрабыт і спакой на беларускай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначаецца ў звароце, у гады Вялікай Айчыннай вайны фашысцкія акупанты развязалі сапраўдны генацыд супраць беларускага народа, а Хатынь падзяліла страшны лёс больш як шасцісот населеных пунктаў Беларусі, знішчаных разам з іх жыхарамі.

"Расстрэльваючы, катуючы, спальваючы зажыва, адпраўляючы на немінучую смерць у канцлагеры нашых суграмадзян, гітлераўцы хацелі запалохаць беларусаў, знішчыць большую частку насельніцтва рэспублікі, а астатніх ператварыць у рабоў. Але іх чалавеканенавісніцкія планы пацярпелі поўны крах. Ніякія мукі і здзекі не змаглі знішчыць у душы народа любоў да Айчыны, пазбавіць яго волі да барацьбы", - падкрэсліваецца ў звароце.

22 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2262
 
Ключевые слова:
Хатынь Великая Отечественная война Геноцид Терроризм Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме