https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады Мінска дазволілі правядзенне вулічных акцый з нагоды Дня Волі 24 сакавіка


Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт задаволіў заяўку на правядзенне 24 сакавіка вулічных акцый у рамках святкавання апазіцыяй Дня Волі. Аб гэтым рашэнні заяўнікаў акцыі праінфармавалі 15 сакавіка ў гарвыканкаме.
Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, дазвол атрыманы як на правядзенне шэсця, так і мітынгу. Удзельнікі акцыі змогуць сабрацца на пляцоўцы каля кінатэатра "Кастрычнік", а затым прайсці па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 14 да 15 гадзін заяўлены мітынг.

Янукевіч выказаў задавальненне рашэннем гарадскіх улад, якія скарэкціравалі толькі месца збору ўдзельнікаў акцыі (у заяўцы значылася пляцоўка каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад).

Ён таксама паведаміў, што на сустрэчы ў Мінгарвыканкаме прысутнічалі прадстаўнікі пракуратуры і МУС, якія папярэдзілі аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. У прыватнасці, заяўнікам паведамілі, што выкарыстанне банераў і транспарантаў падчас шэсця можа быць расцэнена як парушэнне закона.

Акрамя Янукевіча заяўку на правядзенне акцыі падпісалі прадстаўнікі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Раманоўскі, руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, член аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі.

24 сакавіка дэмакратычныя сілы планавалі таксама правесці ўрачысты сход і канцэрт у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода, аднак у арэндзе памяшкання ім было адмоўлена ў сувязі з правядзеннем "культурна-відовішчнага мерапрыемства".

Дзень Волі штогод адзначаецца дэмакратычнай грамадскасцю краіны, ён прымеркаваны да даты абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года). Сёлета ў аргкамітэт па святкаванні ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх ініцыятыў, у тым ліку Партыі БНФ, Аб`яднанай грамадзянскай партыі, руху "За Свабоду", кампаніі "Еўрапейская Беларусь", аргкамітэта па стварэнні БХД і іншых структур.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2013
 
Дата публикации:15.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2484
 
Ключевые слова:
Дзень Волі Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме