https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


VIII Міжнародны фестываль дзіцячых, маладзёжных грамадскіх аб`яднанняў Беларусі, Расіі і Украіны "Жывая вада дружбы" пройдзе ў Гомелі 22-24 сакавіка


Аб гэтым паведаміла кіраўнік клуба ЮНЕСКА "Дружба" Гомельскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі Людміла Кулік.
Удзел у форуме прымуць больш як 20 дэлегацый дзіцячых і юнацкіх міратворчых аб`яднанняў трох славянскіх рэспублік. У прыватнасці, у Гомель прыедуць юнакі і дзяўчаты з Мінска і ўсіх абласцей краіны, Масквы, Севастопаля, Бранска, Чарнігава.

У праграме запланаваны культурна-адукацыйныя мерапрыемствы. У прыватнасці, экскурсіі з наведваннем выстаўкі "Мастакі Парыжскай школы з Беларусі" ў палацы Румянцавых-Паскевічах, трэнінг "Знаёмства". Таксама будуць арганізаваны работа адукацыйнай секцыі "Акадэмія свету", творчая ролевая гульня "Поры года", вечарына "Вясёлка талентаў" і выпуск віртуальнай газеты "Дзённік фестывалю".

Упершыню адбудзецца міжнародны конкурс даследчых і праектных работ "ЮНЕСКА: Адукацыя. Навука. Культура". Усяго на яго пададзена больш за 30 работ. Пераможцы будуць вызначаны па выніках фестывалю ў намінацыях "Моладзь на карысць грамадству: сацыяльна значная дзейнасць клуба ЮНЕСКА", "Фарміраванне здаровага ладу жыцця", "Гісторыя, народныя традыцыі, сусветная культурная спадчына", "Гульнявыя тэхналогіі ў дзейнасці клуба ЮНЕСКА".

Праект "Жывая вада дружбы" ажыццяўляецца ў рамках Комплексу мер па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе. Мэты форуму - фарміраванне грамадзянскіх якасцей асобы і прапаганда дзейнасці ААН і ЮНЕСКА.

Вынікам фестывалю стане выпрацоўка новых ідэй па вырашэнню маладзёжных праблем, а таксама планаў па далейшаму супрацоўніцтву дзіцячых і маладзёжных арганізацый Беларусі, Расіі і Украіны, адзначыла Людміла Кулік.

20 сакавіка 2013, Гомель
Таццяна Болгава - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2403
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Гомель Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме