https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы павінны часцей нагадваць Заходняй Еўропе аб страшэнных злачынствах вермахта


Такое меркаванне выказаў 20 сакавіка журналістам госць з Германіі гісторык Дзмітрый Страціеўскі перад пачаткам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Хатынь: 1943-2013. Падзея, людзі, памяць", прысвечанай 70-й гадавіне з дня знішчэння вёскі.
"Калі праводзіць пэўную градацыю, то Беларусь пацярпела больш за ўсіх сярод удзельнікаў Другой сусветнай вайны. Гісторыкі спрачаюцца: загінуў кожны трэці або кожны чацвёрты жыхар краіны, але і першая, і другая лічба з`яўляецца жудаснай. Гэта быў мэтанакіраваны генацыд беларускага народа. Я хацеў бы падкрэсліць, што дыпламатычнаму прадстаўніцтву і грамадскім арганізацыям Беларусі трэба рабіць намнога больш, каб у германскім грамадстве і заходнееўрапейскіх краінах было больш вядома аб тых страшэнных злачынствах, што ўчыніў вермахт на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Дзмітрый Страціеўскі.

Паводле яго слоў, у якасці прыкладу можна прывесці такія краіны, як Ізраіль, Францыя, Галандыя, якія не даюць забыць нямецкаму грамадству аб тым, што адбывалася ў гады вайны. "Такім жа шляхам павінна пайсці і Беларусь. Вельмі мала ведаюць аб гэтай трагедыі ў Германіі", - лічыць гісторык.

Госць з Ізраіля дырэктар Інстытута краін Усходняй Еўропы і СНД у Тэль-Авіве Аляксандр Цынкер у сваю чаргу падкрэсліў, што аб такіх трагедыях нельга забыць, інакш узнікне верагоднасць, што такое можа паўтарыцца нават на тэрыторыі сучаснай Еўропы.

На канферэнцыі вучоныя з Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы, Украіны, Чэхіі, Сербіі, Ізраіля гавораць аб стратах мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны, вядомай і невядомай гісторыі Хатыні, аб тых населеных пунктах, якія падзялілі яе лёс, аб праблемах мемарыялізацыі гістарычных мясцін гэтай вайны.

Трагедыя напаткала Хатынь 22 сакавіка 1943 года. У гэты дзень гітлераўцы акружылі вёску, загналі старых, жанчын і дзяцей у гумно і падпалілі. Былі забіты і згарэлі жывымі ў агні 149 чалавек, з іх 75 дзяцей. У памяць аб жыхарах Хатыні, а таксама аб іншых беларускіх вёсках, што падзялілі яе лёс, і ўсіх мірных жыхарах Беларусі, знішчаных нацыстамі ў гады вайны, у 1969 годзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь" - святыня нацыянальнай памяці беларускага народа, якая ўвасобіла ў сабе боль і смутак загінуўшых.

Трагедыя Хатыні - не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Страшны лёс знішчэння разам з Хатынню падзялілі 9,2 тыс. са 100 тыс. вёсак Беларусі. Некаторыя з іх, спаленыя разам з людзьмі, як і Хатынь, пасля вайны ўжо не адрадзіліся.

20 сакавіка 2013, Мінск
Хрысціна Курловіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1876
 
Ключевые слова:
Хатынь Великая Отечественная война Геноцид Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме