https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны


Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Дарагія суайчыннікі! Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

На беларускай зямлі спрадвеку шануюць ратную працу. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а армія - сапраўдным гонарам народа.

Сёння мы аддаём даніну ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл усіх пакаленняў.

Ушаноўваем ваеннаслужачых сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх забяспечваюць ваенную бяспеку краіны.

Выказваю шчырую ўдзячнасць усім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў.

Мы - мірныя людзі, і для нас няма большай радасці, чым спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі, а нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з`яўляцца надзейным гарантам яе абароны.

Жадаю вам шчасця, міру, дабра, поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА, 23 лютага 2013
 
Дата публикации:23.02.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2252
 
Ключевые слова:
День защитнков Отечества Вооружённые силы Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме