Першы паказ на вялікім экране будзе суправаджацца незвычайнай праграмай. Цэнтральнай тэмай свята стане фальклор, бо мульцік прадставяць на беларускай мове. "Мы плануем правесці гульню ў "агучванне". Будзем выклікаць гледачоў на сцэну і прасіць агучыць той ці іншы фрагмент стужкі. Затым пройдуць майстар-класы артыстаў, якія прымалі ўдзел у стварэнні мультфільма. Самым актыўным удзельнікам уручым падарункі", - падзяліўся задумай рэжысёр.
"Прыгоды Несцеркі" - мультфільм для сямейнага прагляду. Гэта 8 смешных і захапляючых гісторый, у якіх самы папулярны герой народных легенд і паданняў Несцерка са сваімі неразлучнымі сябрамі сабакам і катом знаходзяць выйсце з любой сітуацыі. Яны ператвараюць звычыйныя гліняныя збаны ў музычны інструмент, перамагаюць крыважэрнага Цмока, які выкраў нявесту Несцеркі, і знаходзяць управу на Ліха, якое пасялілася ў іх доме.
Акрамя беларускамоўнай версіі мультфільма, ёсць варыянт на рускай - для партнёраў з СНД, і з англійскімі субтытраммі - для іншых краін.
Поўнаметражная анімацыйная карціна - цэласная версія першага ў краіне чыста беларускага мультсерыяла "Несцерка". Экраннае жыццё ўдалага веселуна пачалося 10 гадоў таму. У 2003 годзе выйшла першая з 8 серый, і толькі ў мінулым годзе завяршылася работа над апошняй часткай. Пасля чаго ўсе серыі зманціравалі, ператварыўшы праект у поўны анімацыйны метр на 52 мінуты
Прэс-паказ анімацыйнай стужкі адбыўся 8 лютага 2013 года на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
27 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА