https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны фестываль "Лялькі над Нёманам" пройдзе ў Гродне ў маі


Міжнародны фестываль "Лялькі над Нёманам" пройдзе ў Гродне 10-13 мая, паведамілі ў абласным тэатры лялек.
Тэатр правядзе гэты фестываль упершыню. На яго запрошаны калектывы лялечных тэатраў Беларусі, а таксама з-за мяжы. У конкурснай праграме чакаюцца спектаклі беларускіх, украінскіх, літоўскіх, польскіх, расійскіх тэатраў. Вядуцца перагаворы з калектывамі з іншых краін.

Удзельнікі фестывалю пакажуць спектаклі для дзяцей і дарослых. Па выніках конкурсных праглядаў будуць прысуджаны Гран-пры, а таксама выбраны пераможцы ў трох намінацыях - лепшая рэжысёрская работа, лепшая работа мастака-пастаноўшчыка і лепшы акцёрскі ансамбль. У журы задзейнічаюць беларускіх рэжысёраў, тэатральных крытыкаў, мастацтвазнаўцаў, выкладчыкаў. Чакаецца, што дзіцячыя спектаклі будуць ацэньваць і непасрэдна маленькія гледачы.

Паказы плануюцца на дзвюх пляцоўках - лялечнага тэатра і малой сцэне абласнога драматычнага тэатра. Убачыць конкурсныя паказы змогуць усе жадаючыя.

Правядзенне фестывалю лялек у Гродне, горадзе з найстарэйшымі ў Беларусі тэатральнымі традыцыямі, плануецца зрабіць штогадовым.

7 сакавіка 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1841
 
Ключевые слова:
Театр кукол Гродна Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме