https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адкрылася выстава "Браму скарбаў сваіх адчыняю…", прысвечаная 120-годдзю Максіма Гарэцкага


Экспазіцыя падрыхтавана на аснове шматлікіх архіўных матэрыялаў і друкаваных дакументаў з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, расказвае пра жыццёвы і творчы шлях выдатнага сына беларускага народа.

18.02.2013 18:35 Фота


    1 / 6

18 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася выстава "Браму скарбаў сваіх адчыняю…", прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, драматурга, публіцыста, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага (1893—1938).

Сярод экспанатаў — арыгіналы рукапісаў пісьменніка, у тым ліку першыя спробы пяра, датаваныя 1912 годам, рукапіс "Камароўскай хронікі", пераклад на рускую мову "Віленскіх камунараў", шматлікія занатоўкі, накіды, незавершаныя творы, іншыя творчыя матэрыялы, а таксама фальклорныя запісы. Экспазіцыя ўключае дакументы да біяграфіі пісьменніка, фатаграфіі Максіма Гарэцкага і яго родных, выданні твораў пісьменніка, літаратуразнаўчыя даследаванні, прысвечаныя яго творчасці.

БелаПАН, 18 лютага 2013
 
Дата публикации:18.02.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2106
 
Ключевые слова:
Максім Гарэцкі Белорусская литература Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме