https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раман беларускага літаратара пачатку ХХ стагоддзя Якуба Брайцава "Среди лесов и болот ("Сярод лясоў і балот") упершыню выдадзены ў краіне


Прэзентацыя кнігі адбылася 6 лютага на ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
Паводле слоў намесніка дырэктара па маркетынгу выдавецтва "Рэгістр" Фацімы Баранавай, раман "Сярод лясоў і балот" быў створаны ў 1916 годзе, аднак з-за фінансавых праблем выдадзены так і не быў.

"Мы вярнулі беларусам і ўсёй краіне імя Якуба Брайцава", — заявіла яна.

Намеснік галоўнага рэдактара кніжнай прадукцыі выдавецтва "Рэгістр" Таццяна Фалалеева расказала пра лёс твора, які выдаўцы смела ахрысцілі "першым беларускім раманам".

"Раман "Сярод балот і лясоў" па-за стэрэатыпам, які ў нас склаўся пра Беларусь у 1900-х гадах, пра менталітэт беларусаў, ён мяняе іх, — зазначыла Фалалеева. — У ім створаны вобраз маладога чалавека, рэвалюцыянера, які вядзе за сабой многіх людзей. Мэтай свайго жыцця ён бачыць рэвалюцыйную барацьбу, вынік якой — пераўтварэнне грамадства, якое стала б шчасцем для ўсіх слаёў насельніцтва".

Паводле слоў Фалалеевай, складанасць працы над раманам заключалася ў тым, што тэкст Брайцава раней ніколі не выдаваўся. "Гэта былі набраныя тэксты з рукапісаў, што захоўваліся ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Галоўная складанасць была ў тым, каб параўнаць рукапісы і набраны тэкст", — зазначыла яна, дадаўшы, што ў кнігу апрача рамана таксама ўвайшлі апавяданні "Невдашечка Анюта" ("Няўдашачка Анюта") і "Дудолева лоза" ("Дудалева лаза").

Несумненна, раман можна цалкам лічыць беларускім, зазначае спецыяліст, бо ў ім апісваецца яркі нацыянальны каларыт, быт і персанажы, а само месца дзеяння — тэрыторыя Беларусі. Тым не менш Брайцаў пісаў на рускай мове. "Я мяркую, што ўсе яго творы ствараліся на рускай мове, каб быць пададзенымі больш шырокаму колу чытачоў. Воляй лёсу Брайцаў апынуўся ў Расіі, хаця сам паходзіў з Магілёўшчыны", — сказала яна.

БелаПАН, 6 лютага 2013
 
Дата публикации:06.02.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3126
 
Ключевые слова:
Якуб Брайцев Магілёўшчына Белорусская литература
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме