https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёве адкрылася фотавыстава, прымеркаваная да Дня святога Валянціна


У магілёўскім кінатэатры "Чырвоная зорка" 9 лютага адкрылася персанальная фотавыстава Аляксандра Сомава "Генафонд нацыі", прысвечаная Дню святога Валянціна.
"Гэта выстава арганізавана па ініцыятыве магілёўскага "Кінавідэапраката". Яны прапанавалі мне даць некалькі жаночых партрэтаў для такой падзеі, як Дзень святога Валянціна. Мы вырашылі, што лепш, чым жаночы партрэт, для гэтых мэтаў наўрад ці што падыдзе, таму што ўсе мадэлі — жанчыны маладыя і, як правіла, у гэтым узросце ўсе закаханыя", — сказаў БелаПАН Аляксандр Сомаў.

У экспазіцыі, размешчанай у фае кінатэатра, выстаўлена каля 30 фатаграфій з выявай маладых жаночых твараў і цел.

"Работы ад жыцця, крыху студыйных з выкарыстаннем прафесійнай святлотэхнікі, некалькі работ выпадковых вулічных, пленэрных. На мой погляд, усе работы эмацыянальныя, жывыя", — дадаў фотамастак.

Аляксандр Сомаў займаецца фатаграфіяй з 1980 года, аднак прафесійным фатографам сябе не лічыць, падкрэсліваючы, што ён інжынер-механік. Тым не менш работы Сомава былі паказаны ў розных экспазіцыях і альбомах, а летась адбылася яго першая персанальная фотавыстава "Пазітыўны погляд", дзе экспанавалася больш за 60 фатаграфій.

Выстава "Генафонд нацыі" працягнецца да 8 сакавіка.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 9 лютага 2013
 
Дата публикации:09.02.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2149
 
Ключевые слова:
Магілёў Фотография Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме