https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прафесар Іван Саверчанка: Мне раскрыўся багаты свет інтэлектуальнай культуры Беларусі эпохі Рэнесансу і барока


10 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыліся адкрыццё выставы і прэзентацыя кнігі, прымеркаваныя да 50-годдзя з дня нараджэння філолага, гісторыка і філосафа, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі.
10 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыліся адкрыццё выставы "Творчая лабараторыя даследчыка: каштоўнасці кніжна-пісьмовай культуры" і прэзентацыя кнігі "Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст.", прымеркаваныя да 50-годдзя з дня нараджэння філолага, гісторыка і філосафа, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі.

Вучоны працуе ў акадэмічным Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, з`яўляецца прафесарам кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Саверчанка — аўтар звыш 250 навуковых даследаванняў, публікацый, сярод якіх "Старажытная паэзiя Беларусi XVI — першай паловы XVII ст." (1992), "Сымон Будны — гуманiст i рэфарматар" (1993), "Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока" (1998).

"Гэта манаграфія прысвечана нашай старадаўняй літаратуры, — расказаў даследчык. — Пры працы над ёю мне раскрыўся багаты свет інтэлектуальнай культуры Беларусі эпохі Рэнесансу і барока. Мне падаецца, што ўдалося паказаць важнейшыя творчыя набыткі нашых пісьменнікаў і публіцыстаў — Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Іпація Пацея, Льва Сапегі, Афанасія Філіповіча, раскрыць мастацка-эстэтычныя вартасці шэдэўраў нашага старадаўняга пісьменства. Я спадзяюся і веру ў тое, што тыя ідэі і праблемы, той комплекс мастацкіх, эстэтычных і інтэлектуальных напрацовак будзе спрыяць развіццю сучаснага грамадства, знойдзе водгук у адукацыйнай сістэме".

Паводле слоў Івана Саверчанкі, кніга адрасавана найперш навукоўцам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам.

БелаПАН
10 красавіка 2012
 
Дата публикации:10.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3508
 
Ключевые слова:
Выставка История Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме