https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Віншаванні Прэзідэнта


Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!

Прыміце мае віншаванні з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Для многіх пакаленняў гэта вялікае свята з`яўляецца сімвалам перамогі жыцця і перамогі дабра над злом. Сілай веры і брацкай любові яно аб`ядноўвае ў адну сям`ю ўвесь вялізны праваслаўны свет. Пад радасны перазвон мільёны людзей зноў набываюць надзею і сілу духу.

Праваслаўе адыграла асаблівую ролю ў гісторыі Беларусі. З ім непарыўна звязана зараджэнне нашай дзяржаўнасці, развіццё асветы і культуры, фарміраванне нацыянальнага характару беларусаў як мірнага і працавітага народа, для якога самае важнае — магчымасць спакойна жыць і працаваць у сваім, падораным Богам кутку зямлі. І таму не выпадкова галоўнае праваслаўнае свята адзначаецца ў нас асабліва цёпла і ўрачыста.

Няхай светлая велікодная радасць напоўніць сэрцы любоўю, каб шчодра дзяліцца ёю з навакольнымі, адорваць іх увагай і клопатам.

Шчыра зычу вам шчасця, здароўя, узаемаразумення і поспехаў у працы на карысць роднай Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 14 красавіка 2012
 
Дата публикации:15.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3205
 
Ключевые слова:
Вялікдзень Пасха Православие Христианство Религия Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме