https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестывальны каляндар Мінскай вобласці 2013 года ўключае больш як 20 культурных мерапрыемстваў абласнога значэння


Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Святлана Баранок.
Сярод іх фестывалі, творчыя конкурсы, памятныя мерапрыемствы, святы-конкурсы. "Упершыню ў бягучым годзе пройдзе абласное свята народнай творчасці "Слуцкія паясы", на якім будуць прадстаўлены многія віды народных промыслаў", - расказала Святлана Баранок.

Пачнецца фестывальны год з ХІІІ свята класічнай музыкі "Заслаўе-2013", які праводзіць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прафесара Міхаіла Фінберга.

У першым паўгоддзі ў мінскім рэгіёне пройдуць XV адкрыты абласны конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Івана Янкоўскага "Залатая труба", ХVІІІ свята мастацтваў "Музы Нясвіжа", ІX абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці "Чароўны куфэрак", абласныя конкурсы харэаграфічнага мастацтва "Харэограф і Я" і харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў і інш. Пройдуць таксама памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю з дня трагедыі ў вёсцы Хатынь, у тым ліку міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.

Адным з найбольш значных фестываляў Святлана Баранок назвала фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй", які праводзіцца штогод з 2001 года. У 2013 годзе ён будзе прысвечаны 75-гадоваму юбілею з дня нараджэння кампазітара, старшыні Беларускага саюза кампазітараў Ігара Лучанка. Фестываль аб`ядноўвае ў сабе ўсю жанравую палітру народнага мастацтва. Дзякуючы падтрымцы Мінаблвыканкама акрамя спецыяльных дыпломаў лаўрэаты і дыпламанты абласнога свята атрымліваюць каштоўныя падарункі. Уладальнікам галоўнага прыза становіцца аддзел культуры, калектыў якога прадэманструе самы высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Адбудзецца фестываль 12 кастрычніка ў Мар`інай Горцы.

Яшчэ адным буйным мерапрыемствам стане X абласны фестываль нацыянальных культур, які пройдзе 5 снежня ў Маладзечне. У гэты дзень прадстаўнікі розных нацыянальнасцей збяруцца разам, каб пазнаёміць гасцей і жыхароў Маладзечна з нацыянальнымі традыцыямі, культурай, кухняй і мастацтвам. Фестываль стаў традыцыйным для Мінскай вобласці: ён праходзіць раз у два гады.

Як паведамілі ў фінансавым упраўленні Мінскага аблвыканкама, на фінансаванне ўстаноў культуры ў 2013 годзе плануецца накіраваць Br427 млрд., што ў 1,25 раза вышэй за ўзровень 2012 года. Гэтыя сродкі дадуць магчымасць забяспечыць не толькі функцыянаванне ўстаноў культуры, але і правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, у тым ліку штогадовых фестываляў, конкурсаў. Будзе таксама аказана падтрымка дзяржаўным тэатральна-відовішчным арганізацыям.

На рэалізацыю мерапрыемстваў, уключаных у дзяржаўныя праграмы, з бюджэту Мінскай вобласці будзе накіравана Br7,45 млрд., у тым ліку на мерапрыемствы Дзяржпраграмы "Культура Беларусі" на 2011-2015 гады - Br5,8 млрд., развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну на 2011-2015 гады - Br0,19 млрд., адраджэння тэхналогіі вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця нацыянальнай сувенірнай прадукцыі "Слуцкія паясы" на 2012-2015 гады - Br1,1 млрд.

5 студзеня 2013, Мінск
Вера Грамчакова - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2689
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Мінск Национальные традиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме