https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Столінскім раёне рыхтуюць гадавіну паўстаньня Каліноўскага


Столінскія ўлады дагэтуль не далі адказу адносна наданьня статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці помніку вызваленчага паўстаньня 1863 году. Зрабіць гэта абяцалі яшчэ ў канцы сьнежня мінулага года.
Мэмарыяльны знак і крыж знаходзяцца ў вёсцы Калоднае, што ў Столінскім раёне, паведамляе Радыё Рацыя.

Хоць і няма адказу, але стала вядома, што будуць прынята рашэньне, каб да 150-годзьдзя бою паўстанцаў з расейскім войскам прывесьці тэрыторыю ў належны стан.

Стараста вёскі Міхаіл Карсека, які зьвярнуўся зь лістом да кіраўніцтва раёну, у інтэрвію Радыё Рацыя запрашае гасьцей у Калоднае на 150-годзьдзе:

— Хацеў бы запрасіць усіх, хто цікавіцца гісторыяй, прыехаць у гэтыя мясьціны, якія будуць адзначаць 150-годзьдзе з дня тых падзей. Паўстанцы ішлі менавіта сюды, бо ведалі, што іх тут падтрымаюць, што іх тут накормяць. Яны шэсьць дзён хадзілі галодныя, нават за грошы ім не прадавалі ежу.

Бой атрада паўстанцаў пад кіраўніцтвам генэрала Рамуальда Траўгута ў Калодным адбыўся 11 ліпеня 1863 года. Сем паўстанцаў загінула. У 1974 годзе быў пастаўлены знак, а ў пачатку 2000-х гадоў праўнук удзельніка паўстаньня паставіў вялізны крыж.

Радыё Свабода, 13 студзеня 2013
 
Дата публикации:13.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2603
 
Ключевые слова:
Кастусь Каліноўскі Восстание 1863 года Рамуальд Траўгут Калоднае Столін
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме