https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


НАВАГОДНІ ЗВАРОТ


Навагодні зварот Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі да беларускага народа.
Дарагія сябры!

Мы такія розныя, але імгненні адыходзячага года робяць нас падобнымі, таму што мы аб’яднаны пачуццём урачыстасці і велічы гэтага моманту.

Літаральна праз некалькі мінут нам давядзецца адправіць у архіў гісторыі высакосны 2012 год.

Помніце, роўна год таму мы сустракалі яго насцярожана і з апасеннямі. Але яны аказаліся дарэмнымі. Мы яго пражылі спакойна, упэўнена ідучы ўласным шляхам. Жылі сваім розумам, працай здабываючы хлеб надзённы. Мы нікога не пераймалі, не капіравалі бяздумна чужыя мадэлі. Не крыўдзілі іншых і не стваралі праблем для нашых суседзяў.

Мы нямала перажылі, праз многае прайшлі. Але заўсёды - разам! Пацвярджаючы непарыўныя духоўныя сувязі і з’яднанасць адзінай сям’і - беларускай нацыі.

У адыходзячым годзе мы нямала зрабілі для развіцця нашай краіны. Сабралі небывалы ўраджай збожжа. Сталі касмічнай дзяржавай і замахнуліся на будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі.

Узнялі на новы ўзровень ахову здароўя, адукацыю. Адраджалі сусветна вядомыя помнікі культурнай спадчыны.

Нашы студэнты, школьнікі, артысты і нават спартсмены праславілі Беларусь сваімі перамогамі на сусветнай арэне.

Але галоўным было тое, што Беларусь стала на 115 тысяч маленькіх грамадзян багацейшая. Гэта прыкладна на 6,5 тысяч больш, чым у мінулым годзе.

Кажу прыкладна таму, што, можа, у гэтыя імгненні адыходзячага года хтосьці стаў шчаслівейшы за нас, пачуўшы чароўны голас малюткі.

Я схіляюся перад вамі, што падарылі краіне будучыню - дзяцей. Яны - аснова нашай незалежнасці, дабрабыту і працвітання. І грамадства павінна зрабіць усё неабходнае для таго, каб захаваць гэты вялікі здабытак, зберагчы кожнае дзіця ад нягод і няшчасцяў.

У Год беражлівасці мы абавязаны навучыцца берагчы адзін аднаго. Не праходзіць міма чужой бяды, быць дабрэйшымі і больш уважлівымі да людзей, якія жывуць побач.

Наступны год стане пераломным для эканомікі. У нас няма іншага выбару: паколькі якаснае абнаўленне і паскораная мадэрнізацыя прадпрыемстваў - залог умацавання нашай дзяржаўнасці і росту дабрабыту народа.

У 2013 годзе Беларусь узначаліць Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Старшынства нашай краіны пройдзе пад знакам захавання прыроды. Гэта божы дар, і мы павінны навучыцца яго рацыянальна выкарыстоўваць і захаваць для будучых пакаленняў.

Зрабіць так, каб падораная лёсам родная зямля была любімым і ўтульным домам для кожнага яе жыхара.

Дарагія сябры!

Летапіс Айчыны ўяўляе сабой сплаў імён і лёсаў мільёнаў асоб.

Прайшоўшы шмат няпростых гістарычных дарог, мы заслужылі сваё права быць шчаслівымі.

Мы глядзім у будучыню з упэўненасцю. Мы ведаем, куды ісці і што рабіць. Мы верым у сябе і ў невычэрпныя сілы народа.

Мы вельмі багатыя. У нас ёсць мільёны ўмелых рук, таленавітых, разумных і мудрых людзей.

І мой навагодні тост - за нас, за беларускі народ!

За дзетак - тых, хто ўжо нарадзіўся або ў хуткім часе з’явіцца на свет. І за іх бацькоў!

За старых, чый жыццёвы вопыт служыць нам прыкладам і апорай!

За нашых жанчын - ласкавых і клапатлівых, любімых і любячых!

За людзей у пагонах, якія забяспечваюць мір і бяспеку на роднай зямлі!

За нашу беларускую інтэлігенцыю, якая стварае духоўныя багацці народа!

За рабочых і сялян, кіраўнікоў і спецыялістаў, якія прымнажаюць здабытак краіны!

Няхай застануцца ў адыходзячым годзе ўсе крыўды і смутак, а новы год падорыць вам шчасце і радасныя перамены ў лёсе!

Здароўя, міру і дабра вам!

З Новым годам!

БЕЛТА, 31 снежня 2012 г.
 
Дата публикации:01.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2551
 
Ключевые слова:
Віншаванні Прэзідэнта Новогоднее обращение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме