https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ванеса-Мэй прыязджае ў Мінск са сваёй чароўнай скрыпкай


17-га лютага ў мінскім Палацы Рэспублікі выступіць Ванеса-Мэй, скрыпачка, якой няма роўных у жанры красовер — класічная музыка ў сучаснай апрацоўцы.
У музыканткі англійскае грамадзянства і пячатка Сінгапура ў пасведчанні аб нараджэнні. Яна нарадзілася ў адзін дзень з італьянскім скрыпачом і кампазітарам Нікола Паганіні, праўда, на 200 гадоў пазней.

Стыль Ванесы-Мэй — гэта сплаў культур і эпох. Кітаянка па маці, тайка па бацьку, Ванеса праславілася дарам спалучаць гук акустычнай і электрычнай скрыпкі з рытмамі джаза і тэхна. "Скрыпка не павінна застацца ў мінулым. Яна павінна ўвайсці разам з намі ў новае стагоддзе. Я стараюся зрабіць для электраскрыпкі тое, што ў свой час зрабіў Джымі Хендрыкс для электрагітары", — кажа Ванеса-Мэй.

Яна маўклівая, смелая, прыгожая і адданая сваёй чароўнай скрыпцы. Гэта інструмент працы Гваданьіні, вучня Страдывары, створаны ў 1761 годзе і куплены на аўкцыёне за 150.000 фунтаў стэрлінгаў. Акрамя гэтага акустычнага інструмента артыстка выкарыстоўвае электраскрыпкі Zeta Jazz Model і Ted Brewer Violins.

17-га лютага ў Мінску яна выканае скрыпічныя шэдэўры нямецкіх кампазітараў Баха, Брамса, Бетховена і Бруха.

БелаПАН, 17 лютага 2013
 
Дата публикации:03.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3055
 
Ключевые слова:
Ванесса Мей Музыка Искусство Концерт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме