https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На радыё "Беларусь" стартавала вяшчанне на кітайскай мове


1 студзеня 2013 года міжнароднае радыё "Беларусь" пачало вяшчанне на кітайскай мове ў межах новай праграмы "Ваш сябар — Беларусь", пваедаміў галоўны дырэктар радыёстанцыі Навум Гальпяровіч.
Паводле яго слоў, штотыднёвая праграма "Ваш сябар — Беларусь" прысвечана адносінам Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай, у тым ліку сумесным праектам у эканоміцы і іншых сферах, а таксама кантактам грамадзян абедзвюх краін. "У творчую групу, якая рыхтуе праграму да эфіру, разам з беларускімі журналістамі ўваходзяць і кітайскія калегі, якія працуюць у нашай краіне", — сказаў Гальпяровіч.

Структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі — міжнароднае радыё "Беларусь" — пачало вяшчанне ў 1962 годзе. Першапачаткова перадачы вяліся выключна на беларускай мове. З 1985 года стартавала вяшчанне на нямецкай мове, з 1998 года — на рускай і англійскай, з 2006-га — на польскай, з 2010 года — на французскай і іспанскай мовах.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2013
 
Дата публикации:04.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2474
 
Ключевые слова:
Белорусское радио Беларусь-Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме