https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 4 верасня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 118 дзён.
Якія падзеі адбыліся 4 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 верасня

У 1390 годзе крыжаносцы разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.
У 1776 годзе была створана Полацкая губерня.
У 1991 годзе была прынята пастанова Савета міністраў БССР "Пра ўвекавечанне памяці Францыска Скарыны за мяжой".

Хто нарадзіўся 4 верасня

1714 год: Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст.
1884 год: Хведар Імшэнік, беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог.
1906 год: Ігнат Дуброўскі, беларускі пісьменнік.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аўтамабільны канструктар Генры Форд II і амерыканская спявачка Беёнсэ.

4 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутнікаў Агафоніка, Феафрэпія, Зоціка і іншых.

У народзе Агафоніка называюць Агафон Гуменнік. Існавала павер`е, што ў гэты і наступны дзень з лесу выходзяць лесуны і шкодзяць людзям і дамашнім жывёлам, раскідваюць снапы, псуюць сена. Каб уберагчы маёмасць, гаспадару трэба было ўсю ноч вартаваць сваё гумно з качаргою або іншай металічнай прыладай і абавязкова ў кажусе навыварат. Калі гаспадар не ўпільнаваў, гаспадыня ішла і збірала салому, вымятала з гумна сор.

У лес на Агафона-Гумненніка не хадзілі, каб не злаваць лесуноў яшчэ болей.

Сачылі за надвор`ем: калі дзень быў сонечны, а ў паветры нізенька лятала павуцінне, восень будзе цёплая.

Sputnik, 4 верасня 2024
 
Дата публикации:04.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:135
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме