https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 11 снежня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 20 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень гор. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 снежня

У 1946 годзе пры ААН арганізаваны ЮНІСЕФ.

Хто нарадзіўся 11 снежня

1876 год: Мечыслаў Карловіч, беларускі кампазітар.
1934 год: Анатоль Воінаў, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізіёлаг Роберт Кох, французскі акцёр Жан Марэ і рускі пісьменнік Аляксандр Салжаніцын.

11 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўная царква шануе памяць епіскапа Феадора.

У народным календары 11 снежня вядома як Сойкін дзень. Гэта птушка выдатна імітуе розныя гукі. Лічылася добрай прыкметай, калі сойка ў гэты дзень прылятала да дома чалавека і спявала побач сваю песню. Тады трэба было выйсці з дома і пайсці туда, куды яна паляцела – так можна было знайсці сваё шчасце.

Людзі верылі, што на крылах у сойкі ёсць люстэркі, з дапамогай якіх птушка прадказвае будучыню. У гэты дзень варажылі пра дабрабыт на будучы год. Для гэтага бралі трохі фасолі і дзялілі яе на тры прыкладна роўныя купкі – здароўе, праца і сардэчныя справы адпаведна, – а потым лічылі фасоліны у кожнай. Калі іх колькасць была цотная, усё ў дадзенай сферы будзе добра.

Калі 11 снежня адліга, хутка прыдуць маразы. Халоднае надвор`е абяцае гарачае і сухое лета.

Sputnik, 11 снежня 2023
 
Дата публикации:11.12.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме