https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для капытных адкрылі "лясныя сталоўкі"


У сувязі з моцнымі снегападамі паляўнічыя гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі арганізавалі падкормку дзікіх жывёл.

Весці яе плануецца да сакавіка. Гэтая мера павінна падтрымаць колькасць паляўнічых відаў жывёл, бо з-за глыбокага снегу ім складана здабываць сабе харчаванне.

Штогод для гэтых мэт паляўнічыя гаспадаркі нарыхтоўваюць розныя віды кармоў: сакавітыя, канцэнтраваныя, грубыя. Гаворка пра зернеадходы, гародніну, сена. Нарыхтаваныя кармы захоўваюцца ў спецыяльных кармасховішчах, якія ёсць пры кожнай лесапаляўнічай гаспадарцы. Гэта значна аблягчае працу егерскай службы, паколькі пры моцных снежных завалах аўтатранспарт не заўсёды можа даставіць корм да месца прызначэння, расказалі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.



На тэрыторыі паляўнічых гаспадарак кармушкі ці падкормачныя пляцоўкі для дзікоў, казуль, аленяў размешчаны раўнамерна. Усе біятэхнічныя збудаванні рыхтуюцца да пачатку падкормачнага перыяду, каб не адпуджваць жывёл.

Самі звяры, калі здабыча корму становіцца праблемай, з лёгкасцю знаходзяць такія "лясныя сталоўкі". Асабліва ў кармах маюць патрэбу дзікі, што харчуюцца падножным кормам і здабыча якога падчас глыбокага снегу абцяжарана. Казулям, ласям, аленям лягчэй пракарміцца зімой: ім дастаткова галінак і драўнянай кары. Але і для іх збудаваны спецыяльныя кармушкі, куды выкладваюць грубыя кармы, сілас. Апроч гэтага, для капытных жывёл круглы год абсталяваны саланцы.

Сяргей Расолька
Звязда, 14 снежня 2012

 
Дата публикации:14.12.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2923
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме