https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адбылася сустрэча з вядомым польскім фатографам Томашам Тамашэўскім


14-га снежня ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску адбылася сустрэча з Томашам Тамашэўскім, вядомым польскім фатографам, аўтарам выставы "Гарантуецца атмасфера добразычлівасці. Падляшша", якая адкрылася напярэдадні.
На выставе, арганізаванай Падляшскім ваяводствам Польшчы праз Польскі інстытут у Мінску, дэманструецца серыя фатаграфій, прысвечаная побыту, працы і рэлігійна-абрадавым аспектам жыцця насельніцтва Падляшша, сярод якога, як вядома, значную колькасць складаюць беларусы.

Томаш Тамашэўскі — сябра Польскага саюза мастакоў-фотаграфікаў, агенцтва Visum Archiv у Гамбургу, агенцтва Image Collection у Вашынгтоне, а таксама Амерыканскага таварыства фатографаў для часопісаў. Займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у папулярных польскіх часопісах, так і ў найбуйнейшых замежных.

Аўтар некалькі кніг, таксама ілюстраваў сваімі здымкамі больш за дзясятак альбомаў розных аўтараў. Яго шматлікія персанальныя выставы праходзілі па ўсім свеце. Лаўрэат польскіх і міжнародных фатаграфічных узнагарод. Выкладае фатаграфію ў Польшчы, ЗША, Германіі і Італіі.

БелаПАН, 14 снежня 2012
 
Дата публикации:14.12.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2389
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Падляшша Фотография Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме