https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перамога — у Вікторыі


Вучаніца 11-га класа Ліцэя БДУ Вікторыя Мігуля перамагла на міжнароднай алімпіядзе па рускай мове і культуры, якая праводзілася сярод школьнікаў з краін СНД і Балтыі, у намінацыі "Гісторыя мовы як гісторыя культуры народа".

У алімпіядзе, якая прайшла ў Санкт-Пецярбургу, узялі ўдзел 63 школьнікі з 12 краін: Беларусі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны і Эстоніі. Ва ўдзельнікаў была магчымасць праявіць сябе ў пяці намінацыях. У беларускую зборную ўваходзілі 8 чалавек.

Акрамя адзінаццацікласніцы Ліцэя БДУ дыпломы ў Санкт-Пецярбургу заваявалі яшчэ дзве прадстаўніцы нашай краіны: у намінацыі "Мова ў літаратуры" перамагла вучаніца гімназіі №1 імя Ф.Скарыны г.  Мінска Святлана Алейнікава, а дыплом ІІІ ступені ў гэтай намінацыі заваявала вучаніца Нясвіжскай гімназіі Ірына Жарко. Абсалютным жа пераможцам алімпіяды стала Валерыя Маісеева з Украіны.

Акрамя конкурсных выпрабаванняў, удзельнікаў алімпіяды чакала і вялікая культурная праграма. Школьнікі наведалі горад Пушкін, Аляксандраўскі палац, Музей-Ліцэй, Этнаграфічны музей і Эрмітаж, прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па Санкт-Пецярбургу, паглядзелі спектакль "Жаніцьба" па М. Гогалю ў Александрынскім тэатры.

Надзея Нікалаева
Звязда, 15 снежня 2012

 
Дата публикации:15.12.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2520
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Олимипиада Русский язык
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме