https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 350 мерапрыемстваў для дзяцей пройдзе ў Мінску да навагодніх і калядных свят


Аб гэтым паведаміў 19 снежня на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Віталь Прыгодзіч.
Сярод іх - дабрачынныя акцыі, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, навагоднія ранішнікі. 15 снежня стартавала акцыя "Нашы дзеці", сфарміраваны спісы мінскіх школьнікаў, якія наведаюць мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі. У іх уключаны дзеці з апякунскіх, шматдзетных сем`яў, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, пераможцы і прызёры спаборніцтваў і алімпіяд, юнакі і дзяўчаты, якія дабіліся поспехаў у грамадскай рабоце і інш.

Акрамя таго, установы адукацыі рыхтуюцца прыняць школьнікаў з іншых рэгіёнаў Беларусі, якія таксама пабываюць на галоўнай ёлцы краіны. Святочную праграму падрыхтаваў і Мінскі гарадскі палац дзяцей і моладзі.

28 снежня пройдзе гарадское дабрачыннае навагодняе свята з удзелам старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, якое збярэ амаль 1,5 тыс. дзяцей. Адбудзецца традыцыйная дабрачынная акцыя "Падары ўсмешку дзецям".

У час зімовых канікулаў, з 26 снежня па 8 студзеня, у школах будуць працаваць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. Адкрыюцца 97 школьных лядовых пляцовак, 25 хакейных каробак, навучэнцы змогуць бясплатна ўзяць напракат зімовы спартыўны інвентар.

19 снежня 2012, Мінск
Надзея Радзівон - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2693
 
Ключевые слова:
Новый год Каникулы Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме