https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навагоднія і калядныя святы ў Мінску


Прадстаўнікі Мінгарвыканкама распавялі пра мерапрыемствы, якія пройдуць у навагоднія і калядныя святы.
4—7 студзеня 2013 года ў сталічным Палацы спорту пройдзе дзявяты Калядны турнір аматараў хакея на прызы прэзідэнта Беларусі, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Святлана Дзямешка 4 снежня на прэс-канферэнцыі.

21 снежня ў СК "Мінск-Арэна" адбудзецца Алімпійскі баль, падчас якога будуць ушанаваныя спартсмены, трэнеры і кіраўнікі спартыўных арганізацый, сказала Дзямешка. 23 снежня на катку "Юнацтва-Мінск" у парку Горкага будуць арганізаваны шостыя Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

"З наступленнем маразоў у Мінску зальюць прыблізна 150 каткоў, арганізуюць 36 хакейных каробак, 20 лыжных трас, 34 пункты пракату спартыўнага інвентару і абсталявання", — зазначыла Дзямешка. На трох цэнтральных гарадскіх катках — на Кастрычніцкай плошчы, праспекце Ракасоўскага і праспекце Пераможцаў — плануецца арганізацыя майстар-класаў па навучанні катанню на каньках.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў паведаміў аб працы 150 ёлачных базараў, якія адкрыюцца ў Мінску 22 снежня.

Усяго ў розных раёнах Мінска да святаў будзе ўстаноўлена 12 ёлак, паведаміў намеснік дырэктара ГУ "Мінскрэклама" Аляксей Мартынаў. Ён зазначыў, што да 10 снежня асноўная частка работ па ўпрыгажэнні горада будзе завершана, у вячэрні час запрацуе навагодняя ілюмінацыя.

Што тычыцца бяспекі грамадзян у навагоднія святы, то сталічная міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, адзначыў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Сарокін. "Усе аб`екты правядзення масавых мерапрыемстваў будуць ачэплены, допуск на іх будзе праводзіцца праз пэўны надгляд. Людзі з забароненымі прадметамі туды дапускацца не будуць", — сказаў Сарокін.

БелаПАН
4 снежня 2012
 
Дата публикации:04.12.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2323
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Новый год Мінск Массовые гуляния
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме